Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар
Пасля расійскай атакі пашкоджаны інфраструктурныя аб’екты ў Ізмаіле, паведамілі мясцовыя ўлады. Расійскія каналы пішуць пра знішчэнне нафтабазы — буйнога лагістычнага цэнтра для нафтапрадуктаў.
У Ізмаіле пашкоджаны інфраструктурныя аб’екты і вытворчыя памяшканні, паведаміў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер. На месцы ўзніклі пажары, якія, паводле яго слоў, аператыўна патушылі.
Вядома пра параненага мужчыну.
Расійскія каналы пішуць, што знішчана буйная нафтабаза на поўдні Украіны — «Трытон» у Адэскай вобласці. Паводле іх афіцыйна не пацверджаных слоў, знішчаныя рэзервуары з дызельным палівам, пашкоджаны нафтахімічны танкер.