БЕЛ Ł РУС

Беларускі добраахвотнік не можа звольніцца з УСУ праз памылкова складзены кантракт

20.08.2025 / 16:1

Nashaniva.com

Беларускі добраахвотнік, які служыць ва Узброеных сілах Украіны, не можа звольніцца з войска праз юрыдычную памылку ў кантракце. Калі ён падпісваў дакумент 24 лютага 2022 года, яго аформілі не як іншаземца, а як быццам грамадзяніна Украіны. Гэта прывяло да таго, што цяпер ён не можа ні звольніцца з войска, ні падаць заяву на атрыманне грамадзянства, піша «Радыё Свабода».

Здымак ілюстрацыйны

Па законе іншаземцы заключаюць кантракты тэрмінам ад аднаго да пяці гадоў, але пры гэтым маюць права звольніцца ўжо праз шэсць месяцаў службы. Але гэты беларускі добраахвотнік апынуўся ў іншай сітуацыі: яго кантракт лічыцца падпісаным як з украінскім грамадзянінам, таму звольніцца ён не можа нават пасля амаль трох гадоў службы.

Ён спрабаваў гэта зрабіць ужо двойчы — у маі 2024-га і ў чэрвені 2025-га падаваў рапарты на звальненне, але камандаваньне абодва разы адмовіла, спаслаўшыся на адсутнасць адпаведных дакументаў. У маі 2024-га яго ўжо амаль два гады службы не далі яму ніякага права на звальненне, бо кантракт аформлены памылкова.

У ліпені 2025-га беларус звярнуўся ў суд, патрабуючы прызнаць незаконнымі дзеянні вайсковай часці і скасаваць кантракт. Аднак суд вярнуў пазоў, бо ён быў пададзены занадта позна: на абскарджанне такіх рашэнняў адводзіцца толькі месяц, таму трэба было гэта рабіць яшчэ ў сакавіку 2022 года. Беларус патлумачыў, што нават не ведаў, што з ім падпісалі няправільны дакумент, і прасіў суд аднавіць тэрмін. Аднак суд адмовіў, палічыўшы прычыны непаважнымі.

Тым не менш, у яго яшчэ застаецца магчымасьць абскардзіць гэтае рашэнне ў апеляцыйным судзе цягам 15 дзён — да канца жніўня.

Сітуацыя не адзінкавая: упаўнаважаная прэзідэнта Украіны па пытаннях абароны правоў вайскоўцаў Вольга Рашацілава раней паведамляла, што такія ж праблемы ўзніклі і ў яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі і ў грамадзяніна Расіі. Іх таксама памылкова аформілі як украінцаў, таму яны не могуць ні звольніцца, ні атрымаць грамадзянства.

Для разбіральніцтва створаная адмысловая працоўная група пры Генштабе Украіны, але пра вынікі яе працы пакуль нічога не вядома.

Чытайце таксама:

«Вялікая савецкая армія перамагае малую савецкую армію». УСУ сталі прайграваць на полі бою пасля вяртання да старых практык

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны

Паліцыя Гданьска пракаментавала самазабойства былога ваяра Ягора Іспянькова

Каментары да артыкула