Вайна1111

«Вялікая савецкая армія перамагае малую савецкую армію». УСУ сталі прайграваць на полі бою пасля вяртання да старых практык

У першы год пасля ўварвання Расіі ўкраінская армія змагла пераламаць сітуацыю дзякуючы новай тактыцы, запазычанай у НАТА: камандзіры на месцах самі прымалі рашэнні, як выконваць задачы, дзейнічалі невялікімі мабільнымі групамі, выкарыстоўвалі дроны і гранатамёты, каб біць па расійскіх калонах і падраздзяленнях. Гэта дапамагло спыніць наступ на Кіеў і вызваліць палову тэрыторый, захопленых у 2022 годзе. Але пасля УСУ зноў сталі вяртацца да савецкіх практык, піша The Wall Street Journal, пагаварыўшы з многімі ўкраінскімі салдатамі і афіцэрамі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: 93 АМБр Халодны Яр

Па меры зацягвання вайны і з-за дэфіцыту кадраў у кіраўніцтва войскам вярнуліся афіцэры савецкай школы, а разам з імі — жорсткая цэнтралізаваная сістэма камандавання.

Замест гнуткасці і даверу да падначаленых зноў сталі панаваць загады «зверху», нярэдка без уліку рэальнай сітуацыі і рызыкі для жыцця салдат.

Капітан Аляксандр Шыршын з 47-й механізаванай брыгады публічна абурыўся «дурнымі» загадамі і навязваннем страху перад генераламі, якія ўмеюць толькі караць. Яго падраздзяленне неаднаразова непрадумана адпраўлялі ў атакі, у тым ліку ў Курскую вобласць, дзе іх ужо чакалі гатовыя да гэтага расійскія войскі.

Маёр Аляксей Пастарнак расказаў, што падчас няўдалага контрнаступлення на поўдні Запарожскай вобласці ў 2023 годзе штабныя генералы па радыёсувязі крычалі нават на сяржантаў у акопах, патрабуючы ісці ў атакі зноў і зноў, хоць падраздзяленні ўжо гублялі баяздольнасць з-за вялікіх страт.

Ён нагадаў, што ў 2022 годзе ў Вялікабрытаніі вывучаў канцэпцыю НАТА «кіраванне выкананнем баявой задачы» — калі старшыя камандзіры ставяць мэту, а камандзіры на месцах самі вырашаюць, як яе дасягнуць. Гэта цалкам супярэчыць савецкаму метаду камандавання.

Але цяпер, паводле яго, у УСУ гэты падыход амаль знік, за выключэннем некалькіх брыгад. Большасць жа камандзіраў дзейнічае па савецкіх прынцыпах і не давярае падначаленым.

Некаторыя салдаты і афіцэры пераходзяць з рэгулярных часцей у больш незалежныя фармаванні, як, напрыклад, батальён «Ваўкі Да Вінчы», які дзейнічае практычна аўтаномна, жыве на добраахвотныя ахвяраванні і вядомы беражлівым стаўленнем да сваіх байцоў.

Доўгая і крывавая абарона Бахмута (дзевяць месяцаў) стала сімвалам жорсткіх загадаў без уліку страт. За гэта цяперашні галоўнакамандуючы Аляксандр Сырскі атрымаў мянушку «мяснік». Ён жа сам тлумачыць, што абарона горада дазволіла стрымаць вялікія сілы Расіі і нанесці ім значныя страты.

Аперацыя ў Курскай вобласці ў жніўні 2024 года пачалася паспяхова і падняла баявы дух, але калі супрацьстаянне зацягнулася, то сітуацыя пагоршылася. Зімой расійскія войскі атрымалі падмацаванне, у тым ліку больш за 10 тысяч паўночнакарэйскіх салдат. Украінскі кантынгент апынуўся ў цяжкім становішчы, але кіраўніцтва не жадала ні змяняць тактыку, ні адступаць. Калі ж адступленне ўсё ж пачалося, яно прайшло хаатычна: асноўныя шляхі былі перарэзаныя расійскімі дронамі, а дарогі — заваленыя загінулымі і знішчанай тэхнікай.

Падпалкоўнік Сяргей Кастышын, атрымаўшы разведданыя пра намеры расіян абыйсці ягоны батальён, вывеў людзей з небяспечнай пазіцыі, хоць былі загады заставацца. За гэта супраць яго распачалі следства, але ў выніку апраўдалі і павысілі да намесніка камандзіра брыгады.

Аляксандр Шыршын таксама падаваў рапарты з апісаннем праблем і прапаноў па іх вырашэнні, але, як сцвярджае, яны ігнараваліся.

Камандаванне УСУ ў адказ на крытыку заяўляе, што захаванне жыццяў салдат для яго з’яўляецца галоўным прыярытэтам. У 2024 годзе, па словах украінскага Генштаба, Аляксандр Сырскі пачаў рэформы, накіраваныя на паляпшэнне падрыхтоўкі, шырэйшае выкарыстанне беспілотнікаў і аналіз баявога досведу для зніжэння страт.

Каментары11

  • М
    13.08.2025
    першапачаткова гэтыя словы належалі Арастовічу, глядзі ты, як па мэтадычцы працуюць
  • эх
    13.08.2025
    М, гэта ўжо з 2023 года заўважаю - словы Арастовіча называюць расейскім наратывам, а потым праз некалькі месяцаў здараецца як ён казаў і яны паўтараюць яго словы, толькі ўжо позна
  • эх
    13.08.2025
    Янка, Залужнага прагналі менавіта за тое, што ён не хацеў паслухмяна выконваць тупыя загады. Зяленскі не ўмее прызнаваць памылкі, ды і час і давер, шмат людзей і зброі ужо страчана

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць