БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк расказаў, які тэлефонны нумар заўсёды махлярскі

20.08.2025 / 17:32

Nashaniva.com

Беларусбанк папярэдзіў, што любы званок у месенджарах з нумара 147 заўсёды робяць махляры.

Ашуканцы часта прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка або сілавых структур і спрабуюць запалохаць чалавека, напрыклад, паведамляючы, што на ягонае імя аформлены крэдыт або што ён нібыта пералічвае грошы «экстрэмістам».

Пасля гэтага размову пераводзяць у месенджары, дзе спрабуюць выманіць асабістыя даныя карты. Далей махляры могуць стварыць токен — лічбавы аналаг карты — і здымаць грошы ў банкаматах.

У прэс-службе банка падкрэслілі, што сапраўдныя супрацоўнікі ніколі не патрабуюць:

Беларусам раяць атрымліваць усю неабходную інфармацыю толькі праз афіцыйны нумар банка 147 (ён для таго, каб на яго званіць самім, а не атрымліваць званкі) або непасрэдна ў аддзяленнях. Гэта дапаможа засцерагчыся ад махлярства.

Чытайце таксама:

Мінчук скінуў махлярам з акна больш за 18 тысяч даляраў

У Жлобіне мужчыну замест купленага камп'ютара прыслалі па пошце пусты корпус

Аператыўнікі на вакзале затрымалі кур’ера махляроў: ён спрабаваў вывезці за мяжу 90 000 рублёў

Выкрылі інтэрнацыянальны махлярскі кол-цэнтр, які заахвочваў людзей стаць «інвестарамі»

Каментары да артыкула