Выкрылі інтэрнацыянальны махлярскі кол-цэнтр, які заахвочваў людзей стаць «інвестарамі»
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць 55 супрацоўнікаў махлярскага кол-цэнтра, які дзейнічаў у Беларусі, Расіі і Кыргызстане.

Ашуканцы распаўсюджвалі ў інтэрнэце інфармацыю пра магчымасць зарабіць грошы на інвестыцыях у фінансавыя кампаніі. З тымі, хто рэагаваў на прапанову, яны выходзілі на сувязь і рознымі спосабамі прымушалі перавесці як мага больш грошай. Калі «інвестар» хацеў вывесці заробленыя грошы, яму адмаўлялі пад рознымі адгаворкамі.
Структура кол-цэнтра была падзеленая на некалькі аддзелаў: адна група пераконвала зрабіць першы перавод, другая ўтрымлівала ўвагу кліента, трэцяя займалася стварэннем кантэнту для прыцягнення ўвагі ў інтэрнэце, а таксама падробкай чэкаў і дакументаў.
Яшчэ адзін аддзел забяспечваў супрацоўнікаў тэхнікай, праграмамі і сэрвісамі, а таксама існаваў асобны аддзел, які прыцягваў новых людзей у арганізацыю.
Агульная шкода, нанесеная махлярамі, ацэньваецца ў 2,5 мільёна рублёў.
У выніку былі распачатыя крымінальныя справы па артыкуле пра махлярства ў асабліва буйным памеры або групай асоб (частка 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў залежнасці ад ролі кожнага ўдзельніка — стварэнне або ўдзел у злачыннай арганізацыі (часткі 1 і 2 артыкула 285). Адзін з затрыманых дадаткова будзе судзіцца па артыкуле аб незаконным абароце наркотыкаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары