У Расіі аб'явілі ў вышук Алекса Леслі, сэкс-трэнера родам з Беларусі
Блогера Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі) абвясцілі ў вышук, вынікае з матэрыялаў у базе вышуку МУС Расіі. На пошукавую картку з ягоным прозвішчам звярнулі ўвагу расійскія СМІ.
У картцы гаворыцца, што блогера шукаюць «па артыкуле КК». У чэрвені Следчы камітэт Расіі распачаў у дачыненні да блогера справу аб схіленні да згвалтавання (ч. 4 арт. 33, ч. 1 арт. 131 КК) — пасля скаргаў жыхарак Масквы на дамаганні ўдзельнікаў трэнінгу Леслі.
Алекс Леслі атрымаў вядомасць у 2018 годзе пасля расследавання Аляксея Навальнага пра мільярдэра Алега Дзерыпаску. Дзякуючы кнізе і інстаграму вучаніцы Леслі, таксама беларускі Насці Рыбкі Навальны высветліў, што Дзерыпаска адпачываў на яхце разам з былым віцэ-прэм'ерам расійскага ўрада Сяргеем Прыходзькам.
Аляксандр Кірылаў (Алекс Леслі) — ураджэнец Беларусі. Ён нарадзіўся ў Віцебску ў 1982 годзе, а пасля заканчэння школы паступіў на механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Цяпер Леслі жыве за межамі Беларусі і Расіі.
Чытайце таксама:
Адвакат Насці Рыбкі: Мы ніякіх беларускіх дыпламатаў не бачылі
«Я не хачу нікуды ехаць»: апублікавана ВІДЭА затрымання Насці Рыбкі ў Маскве