Былая студэнтка філфака Бондарава зрабіла шэсць памылак у васьмі словах
Вядомая прарасійская даносчыца Вольга Бондарава чарговы раз выступіла ў крыжовы паход супраць беларушчыны. Гэтым разам пад яе прыцэл трапіла беларускамоўная платформа «Галасавы AI-асістэнт», распрацаваная ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАНБ. Але задаючы ёй правакацыйныя, на сваю думку, пытанні, былая студэнтка філфака засведчыла сваю дрымучую непісьменнасць.
У кароткім запыце з васьмі слоў, які даносчыца-беларусафобка паспрабавала напісаць па-беларуску, яна ўмудрылася зрабіць ажно шэсць памылак. Яе аўтарскае напісанне:
«Якая мова у беларусі дзяржауная згодна с канстітуцыей?»
І калі двухразовае напісанне «у» замест «ў» пасля галоснай можна спісаць на адсутнасць у камп'ютары даносчыцы беларускамоўнай раскладкі, што для яе хутчэй натуральна, а малой літары замест вялікай у пачатку слова «Беларусь» — на ўвогуле выкарыстанне ў інтэрнэт-камунікацыі толькі малых літар (так робяць многія), то напісанне «с канстітуцыей» нічым іншым не растлумачыш, як толькі поўнай адсутнасцю ў Бондаравай уяўлення пра правілы беларускай мовы.
І ўсё б нічога, калі не ведаць, што з 2022 года Бондарава вучылася не дзе-небудзь, а на дзённым аддзяленні філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура». Яе адлічылі адтуль толькі сёлета ў красавіку пасля таго, як даносчыца адбыла 13 сутак на Акрэсціна паводле «экстрэмісцкага» артыкула, бо «нешта перапосціла»
Чытайце таксама:
Мінскі рэстаран закрыўся пасля вечарынкі ў стылі ЛГБТ. Прыклала руку Бондарава
Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»
Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»
Прапагандысты заявілі пра затрыманне мядзельскага музыкі, пра якога пісала Бондарава