Грамадства77

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»

Пакуль вядомая даносчыца Вольга Бондарава ездзіць па кітайскай Манчжурыі (фотарэпартажы адтуль апошнімі днямі рэгулярна з'яўляюцца ў яе тэлеграм-канале), у афіцыёзнай «Мінскай праўдзе» яе афіцыйна саму залічылі да ліку ненавісных ёй «змагароў».

Скрыншот з відэа

Відэасюжэт «Мінскай праўды» быў прысвечаны абліванню брудам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, якіх вядучая пагардліва называе «змагарамі». Але ў пэўны момант яна зрабіла «лірычнае адступленне» ад агульнай плыні і звярнула ўвагу на яшчэ адзін аспект: 

«Змаганне — працэс бясконцы. Мяняюцца мэты — не змяняецца сутнасць. 

Па гэтай прычыне змагарамі можна і трэба называць не толькі прадстаўнікоў апазіцыі, але і тых, хто пастаянна з кімсьці ярасна змагаецца ўжо пад нацыянальным [чырвона-зялёным] сцягам і нібыта з добрымі намерамі».

Прозвішчаў прапагандыстка не называла, але акурат у гэты час каля яе ўсплыў партрэт Вольгі Бондаравай.

«Нічога добрага і гэта змаганне не прынясе — таму што калі мэтай з'яўляецца знайсці аб'екты, супраць якіх трэба змагацца, іх знойдуць нават у бочцы мёду. А лыжку дзёгцю, урэшце, можна і самастойна ў бочку запусціць — для змагання. Або прыдумаць, што яна там ёсць», — заявіла прапагандыстка.

Вядомая даносчыца Вольга Бондарава з 2020 года актыўна змагаецца з усім, што падаецца ёй пагрозай для «рускага свету» і «традыцыйных каштоўнасцяў». Пры гэтым яна часта блытае берагі, накідваючыся з абвінавачваннямі на высокіх чыноўнікаў, сілавікоў і нават на членаў сямейнага клана самога Лукашэнкі.

Ёй некалькі разоў рабілі папярэджанні, а ўрэшце гэта скончылася кароткачасовым затрыманнем. 26 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска прыняў рашэнне аб арышце даносчыцы на 13 сутак. Але нават адбыўшы тэрмін, яна не спыніла сваёй дзейнасці. Пры гэтым крытычна і нават варожа адносна Бондаравай нярэдка выказваюцца нават самыя адыёзныя прапагандысты лукашэнкаўскага рэжыму кшталту Андрэя Мукавозчыка, Людмілы Гладкай ці Рыгора Азаронка.

Каментары7

  • Мх
    01.08.2025
    "Гэта вы змагары! Не, вы". Што адкажа Бондарава? "Латэнтныныя змагары перашкаджаюць жыць"?
  • Бондарава #
    01.08.2025
    Бондараву ябацькі пасадзяць. Яна не надта разумная, бухае і ня ведае калі заткнуць сваю брудную ляпу.
  • паляванне на маскаваміцаў распачылося , цудоўныя навіны !
    01.08.2025
    даведка, пуціну трэба Бондараву рэлакаваць ў дубай ці турцую , арабы ў такіх закаханы , паляванне на маскаваміцаў распачылося , цудоўныя навіны !!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць