БЕЛ Ł РУС

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы

20.08.2025 / 23:26

Nashaniva.com

Армія абароны Ізраіля пачала другі этап аперацыі «Калясніцы Гідэона», акружыўшы горад Газу. Пра гэта 20 жніўня паведаміў прэс-сакратар ЦАХАЛ брыгадны генерал Эфі Дэфрын.

Фота: AP Photo/Maya Levin

Ізраільскія войскі ўтрымліваюць ваколіцы горада і ўжо, як паведамляецца, знайшлі падземны тунэль з узбраеннем. ЦАХАЛ заявіў, што будзе папярэджваць цывільных асоб і дазваляць эвакуацыю, каб мінімізаваць шкоду.

Акрамя таго, плануецца гуманітарная аперацыя для дапамогі насельніцтву сектара Газа. Прадстаўнік арміі адзначыў, што ХАМАС цяпер значна аслаблены і не здольны захаваць свой тэрарыстычны патэнцыял, а таксама падкрэсліў працу па вяртанні закладнікаў.

Да пачатку верасня будуць мабілізаваныя 60 000 рэзервістаў, яшчэ 20 000 ужо служаць у батальёнах. Раней Ізраіль адмовіўся ад перамір’я з ХАМАСам, патрабуючы вызвалення ўсіх закладнікаў, а прапановы пасярэднікаў не была прынятыя.

Чытайце таксама:

«Ваенны ціск не вяртае закладнікаў дадому, ён іх забівае». У Ізраілі масавыя пратэсты супраць планаў акупаваць Газу

У Газе ад ізраільскага ўдару загінулі пяць супрацоўнікаў тэлеканала «Аль-Джазіра»

У Тэль-Авіве дзясяткі тысяч чалавек пратэставалі супраць працягу вайны і акупацыі Газы

Германія замарозіла экспарт зброі ў Ізраіль у адказ на планы акупаваць сектар Газа

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа

Каментары да артыкула