БЕЛ Ł РУС

Мінскі топ-менеджар адседзеў за карупцыю, выйшаў і зноў пачаў браць хабар у тых жа самых людзей

21.08.2025 / 13:38

Nashaniva.com

Цяпер дырэктару філіяла завода пагражае да 15 гадоў калоніі.

Дырэктара філіяла аднаго з прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці будуць судзіць за карупцыю. Цікава, што для яго гэта не першая такая крымінальная справа. Прычым свае схемы ён праводзіў з аднымі і тымі ж людзьмі.

63-гадовы менеджар працаваў дырэктарам філіяла ў Мінску. З сакавіка 2022 года па студзень 2025 года ён узяў ад прыватнікаў як мінімум на 145 тысяч рублёў хабару. За адкаты ён дапамагаў пастаўшчыкам выйграваць тэндары, гарантаваў аплату за пастаўкі і аказваў іншыя паслугі.

Гэты ж дырэктар сядзеў на лаве падсудных у 2011 годзе. Тады яго таксама судзілі за хабары ў асабліва буйным памеры. Прычым ад тых жа самых людзей, паведамляе СК.

Цяпер мэнэджара будуць судзіць па больш цяжкай карупцыйным артыкуле. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула