БЕЛ Ł РУС

Лучніца Карына Казлоўская выступіць на чэмпіянаце свету за зборную Польшчы

21.08.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Былая беларуская лучніца Карына Казлоўская, якая ў 2022 годзе пакінула краіну з палітычных прычын, цяпер выступае за зборную Польшчы. Спартсменка ў лютым атрымала польскае грамадзянства і ўжо рыхтуецца да галоўных стартаў сэзону — чэмпіянату Польшчы ў канцы жніўня і чэмпіянату свету ў верасні ў Паўднёвай Карэі. Пра гэта яна сама паведаміла ў інстаграме.

Карына Казлоўская. Фота: kazlouskaya.karyna / Instagram

Карына Казлоўская — шматразовая чэмпіёнка Беларусі, у складзе зборнай Беларусі заняла 4-е месца на Алімпіядзе ў Токіа. У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст за сумленныя выбары, а пасля падзей у краіне і пачатку вайны ва Украіне вырашыла з’ехаць.

Пачатак яе кар’еры ў Польшчы быў няпросты: яна судзілася з трэнерам клуба «Лучнік» у Жыўцы праз канфлікт і дыскрымінацыю, але выйграла справу.

Цяпер лучніца адзначае, што праблемы засталіся ў мінулым, і яна сканцэнтравана на падрыхтоўцы да сусветнага першынства ўжо ў складзе польскай зборнай.

Чытайце таксама:

Беларуска з польскім пашпартам выйграла чэмпіянат Польшчы па стральбе з лука

Яшчэ адна спартсменка з Беларусі атрымала польскае грамадзянства

Экс-трэнер беларускай лучніцы: Карына мусіла трэніравацца 40 гадзінаў на тыдзень

«Мусім толькі працаваць на яго, спаць і есці». Чаму найлепшая беларуская лучніца судзіцца з польскім трэнерам

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

Каментары да артыкула