Яшчэ адна спартсменка з Беларусі атрымала польскае грамадзянства
Некалькі дзён таму лучніца з Беларусі Карына Казлоўская расказала ў інстаграме, што атрымала польскае грамадзянства. Раней яна ўжо прадстаўляла Польшчу на міжнародных спаборніцтвах, піша «Трыбуна».
«Я вельмі шчаслівая, што мая мара здзейснілася і што я паўнавартасная полька. Радая, што ў маёй сямʼі я першая, у каго не толькі нацыянальнасць, але і грамадзянства польскае», — напісала яна ў сваім інстаграме некалькі дзён таму.
У чэрвені 2023 года Карына Казлоўская разам з польскай камандай узяла бронзу на Кубку Еўропы. Пазней дзяўчына заявіла, што прыпыняе кар'еру праз канфлікт з Янам Лахам, дырэктарам і трэнерам клуба «Лучнік», які прадстаўляла.
Спартсменку не задавальнялі нагрузкі ў клубе і стаўленне да сябе. Па яе словах, дырэктар выказваў абразы па нацыянальнай прыкмеце, піша «Трыбуна». Тады Казлоўскую звольнілі з фармулёўкай «за прагулы», але яна не пагадзілася і падала ў суд з намерам змяніць словы гэтага абгрунтавання.
Судовую справу дзяўчына выйграла. «Фармулёўку аб звальненні павінны змяніць. Як і казала раней, змяніць клуб у Польшчы складана. Трэба плаціць вялікую кампенсацыю», — расказала яна «Люстэрку».

З лютага 2024 Казлоўская аднавіла кар'еру, працягнуўшы выступаць за той жа самы «Лучнік». Летась яна ўдзельнічала ў турніры ў Славеніі. У алімпійскую зборную дзяўчына не патрапіла: па яе словах, яе не дапусцілі да адбору ў каманду.
З польскім пашпартам ужо некалькі гадоў выступаюць лёгкаатлеткі Крысціна Ціманоўская і Марына Жодзік. Парусніца Анастасія Валькевіч знаходзіцца ў працэсе атрымання дакумента на падставе рэпатрыяцыі — бабуля спартсменкі была полькай па нацыянальнасці.
Маргарыта Качанава — яшчэ адна беларуска, якая будуе спартыўную кар'еру ў Польшчы. 26-гадовая ўраджэнка Гродна выступае ў бегу са спецыялізацыяй 400 і 800 метраў. У Польшчы дзяўчына жыве з 2017 года.
Пасля пераезду ў суседнюю краіну яна пачала выступаць на ўнутраных турнірах, дзе прадстаўляе клуб AZS AWF Кракаў. Увесну 2021 года Качанава атрымала польскае грамадзянства і адмовілася ад беларускага. Дзяўчына ўдзельнічае ва ўнутраных і міжнародных спаборніцтвах, прадстаўляючы Польшчу.
«Мусім толькі працаваць на яго, спаць і есці». Чаму найлепшая беларуская лучніца судзіцца з польскім трэнерам
Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс
Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы
Арына Сабаленка трапіла ў скандал з-за дзіўнага стаўлення да выйгранага трафея ВІДЭА
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары