БЕЛ Ł РУС

Дэпартаваных Трампам мігрантаў гатовая прымаць Уганда

21.08.2025 / 17:45

Nashaniva.com

Уганда дамовілася з ЗША адносна прыёму дэпартаваных з гэтай краіны мігрантаў. Паводле заявы Міністэрства замежных спраў Уганды, цяпер абмяркоўваюцца падрабязнасці пагаднення, паведамляе Euronews.

Свята ва Угандзе. Фота: Wikimedia Commons

Афіцыйная Кампала паставіла некалькі ўмоў: дэпартаваныя не павінны мець крымінальнага мінулага, а непаўналетніх будуць прымаць толькі ў суправаджэнні дарослых. Акрамя таго, Уганда аддае перавагу мігрантам, якія з’яўляюцца грамадзянамі афрыканскіх краін.

Міністр замежных спраў Генры Акела Ар’ем адзначыў, што хоць Уганда вядомая сваёй гасціннасцю да ўцекачоў, існуюць пэўныя межы. Ён задаў пытанне: «Калі гэта злачынцы або людзі, якіх не жадаюць бачыць нават у іх родных краінах, як мы можам інтэграваць іх ва ўгандыйскае грамадства?»

У ліпені ЗША дэпартавалі пяцярых людзей з крымінальным мінулым у паўднёваафрыканскае каралеўства Эсваціні, а яшчэ васьмярых — у Паўднёвы Судан.

Чытайце таксама:

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе

Трамп загадаў пафарбаваць сцяну на мяжы з Мексікай у чорны колер, каб яна больш награвалася

Каментары да артыкула