Свет44

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп часова спыніў іміграцыйныя рэйды ў стратэгічна важных галінах эканомікі. Гэта значнае адхіленне ад яго жорсткай іміграцыйнай палітыкі, выкліканае ўзмацненнем грамадскага незадавальнення і палітычнага ціску, піша Euronews.

Акцыя пратэсту супраць мігранцкай палітыкі ў штаце Фларыда. Фота: AP Photo/Rebecca Blackwell

Па распараджэнні адміністрацыі, Служба іміграцыі і мытнага кантролю (ICE) часова спыняе высылку нелегальных імігрантаў у такіх сферах, як сельская гаспадарка (уключаючы мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы), рэстараны і гатэлі. Пра гэта стала вядома з афіцыйнага ліста, разасланага на мінулым тыдні, што пацвердзілі крыніцы ва ўрадзе выдання The New York Times.

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутранай бяспекі Трыша Маклафлін адзначыла, што ведамства працягне выконваць указанні прэзідэнта, канцэнтруючыся на выдаленні найбольш небяспечных злачынцаў-нелегалаў з вуліц.

Прыпыненне рэйдаў адлюстроўвае заклапочанасць урада негатыўнымі наступствамі для крытычна важных галін і магчымай стратай падтрымкі выбаршчыкаў. Асабліва моцна залежаць ад працы імігрантаў фермерскія гаспадаркі ў Каліфорніі і іншых сельскагаспадарчых штатах.

Пратэсты ў Лос-Анджэлесе і іншых гарадах толькі ўзмацнілі ціск на Белы дом напярэдадні выбараў у Кангрэс. Хаця з моманту вяртання Трампа да ўлады ў студзені ягоная палітыка стала яшчэ больш жорсткай — з патрабаваннем да ICE праводзіць да 3000 арыштаў на дзень — рэзкая актывізацыя рэйдаў выклікала канфлікт паміж палітычнымі мэтамі і эканамічнай рэальнасцю.

Такім чынам, прыпыненне рэйдаў у пэўных сектарах — гэта хутчэй тактычны крок, а не фундаментальная змена палітыкі. Урад заяўляе, што аналагічныя аперацыі могуць працягнуцца ў іншых галінах або ў іншай сітуацыі.

Каментары4

  • Ой
    14.06.2025
    Ізноў Нацыянальнаму Лідэру ад безвыходнасьці застанецца моўчкі посьціць фотачкі, а ягонай пастве – масава мінусаваць няўгодныя камэнтары, нібыта мінусаваньне неяк скасуе гэтую невыгодную навіну :D :D :Do га-га-га. Прыемных выходных!
  • Лапідарна
    14.06.2025
    - мы ня хочам тут мігрантаў - прэч з краіны!
    - але мы ж на іх зарабляем!
    - а, ну добра, таму пакуль што пакінем.....

    Дарэчы, словы "ня быць скотам" - гэта зусім цяпер і амерыканскі лозунг...
  • Vij
    16.06.2025
    Лапідарна, Ну т.е. скотом быть в США - это прекрасно! Вы же в курсе, что как раз в этих сферах нелегалы зарабатывают только на еду?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну52

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць13

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту24

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну52

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць