БЕЛ Ł РУС

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае

22.08.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Трапіць на аўтобусе з Беларусі ў Літву наўрад ці атрымаецца раней, чым праз паўтара тыдні.

Фота: eurolines.lt

Нагадаем: 12 жніўня стала вядома, што буйны перавозчык «Еўралайнс» адмяняе 75% сваіх рэйсаў паміж Беларуссю і Літвой. Пасля аналагічную абвестку зрабіў і «Мінсктранс».

Гэта прывяло да лакальнага калапсу, бо вялікая колькасць людзей, якія ўжо мелі квіткі на руках, вымушаны былі тэрмінова шукаць іншыя варыянты дабрацца.

Кіраўніца аддзела камунікацый Міністэрства транспарту Літвы Аста Дудурыце ў каментарыі для «Белсат» растлумачыла, што мяжу перасякае больш аўтобусаў, чым дазволена, і перавозчыкам выдалі папярэджанне. «Гэтае папярэджанне было эфектыўным, бо колькасць аўтобусаў знізілася да дапушчальнага ўзроўню».

Якая ж цяпер сітуацыя з квіткамі на аўтобусы, якія курсіруюць паміж сталіцамі Беларусі і Літвы.

У «Экалайнс» бліжэйшыя квіткі з Мінска ў Вільню ёсць на 2 верасня. Выбіраць час адпраўлення асабліва магчымасці няма: большасць рэйсаў і на гэты дзень раскуплена. Квіткі каштуюць па 270 рублёў.

На гэтую ж дату ёсць няшмат квіткоў у «Еўралайнс», каштуюць яны даражэй — па 83 еўра (прыблізна 307 рублёў).

Агрэгатар квіткоў infobus.by з бліжэйшых дат прапаноўвае толькі 8 верасня. Там ёсць рэйсы ад двух меншых перавозчыкаў. Квіткі каштуюць па 190 рублёў.

Сэрвіс для пакупкі квіткоў «Атлас» можа прапанаваць апошнія два квіткі на 8 верасня. Кошт аднаго — 190 рублёў.

Пры гэтым калі планаваць вандроўку загадзя і купляць квіткі прыкладна за месяц, то можна знайсці больш-менш прыемныя цэны ў розных перавозчыкаў. Напрыклад, «Еўралайнс» прадае на 22 верасня квіткі па маршруце Мінск — Вільня за 61 еўра (ці прыкладна 222 рублі).

А вось знайсці адваротныя квіткі з Вільні ў Мінск значна прасцей — можна набыць нават дзень у дзень.

Чытайце таксама:

Буйны перавозчык адмяняе 75% рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня

Як цяпер дабрацца з Мінска да Вільні, калі прамых рэйсаў стала ў разы менш?

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

Каментары да артыкула