БЕЛ Ł РУС

Dana Holdings выключылі з санкцыйнага спісу ЗША

22.08.2025 / 0:51

Nashaniva.com

Міністэрства фінансаў ЗША абнавіла Спіс асобна пазначаных грамадзян і заблакаваных асоб (SDN) Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC). У яго ўнеслі змены: шэраг беларускіх суб’ектаў выключаны, а супраць шэрагу іранскіх кампаній і суднаў уведзеныя новыя санкцыі.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, са спісу выключаныя кампаніі Dana Holdings Limited, Dana Holdings, Dana Kholdingz, зарэгістраваныя на Кіпры, а таксама сербскі бізнесмен Нябойша Карыч, які меў дачыненне да дзейнасці Dana Holdings.

Браты Карычы — Багалюб і Драгамір — вядомыя ў Беларусі буйнымі будаўнічымі праектамі ў Мінску і сувязямі з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Нябойша Карыч, сын Багалюба, знаходзіўся пад санкцыямі ЗША з 2021 года.

У лютым стала вядома, што кампанія «Дана Астра», падраздзяленне беларускай кампаніі Dana Holdings, спрабавала дамагчыся ад Вялікабрытаніі зняцця раней уведзеных санкцый. Аднак кампаніі не ўдалося пераканаць Лондан у неабходнасці гэтага. Раней гэтая ж фірма таксама спрабавала зняць абмежаванні Еўрасаюза, але безвынікова.

Чытайце таксама:

Браты Карычы, зарабляючы ў Беларусі, набывалі нерухомасць у Арабскіх Эміратах

У Мінску паставілі помнік аднаму з заснавальнікаў Dana Holdings

Лукашэнка пагражае турмой кіраўніцтву «Даны»

Колькі «будаўнічыя кашалькі» Лукашэнкі вывелі грошай з Беларусі і як іх адмывалі

Каментары да артыкула