У якіх раёнах Беларусі самыя высокія заробкі? Чыноўнікі падлічылі
Статыстычны камітэт агучыў статыстыку за жнівень 2025 года, перадае sb.by.
Ілюстрацыйны здымак
Начальніца галоўнага ўпраўлення статыстыкi працы Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Ірына Бандарэнка адзначыла, што самыя высокія заробкі ў жніўні 2025 года — у жыхароў Мінска. У сярэднім, па яе словах, гэта па 3,6 тысячы рублёў.
Пасля Мінска ў гэтым рэйтынгу знаходзяцца Астравецкi, Мiнскi, Салiгорскi, Дзяржынскi i Рэчыцкi раёны са сярэднiмi паказнiкамi ад 2,9 да 3,4 тысячы рублёў.
Самыя нізкія заробкі — у Віцебскай вобласці. Там людзі ў сярэднім атрымліваюць па 2,3 тысячы рублёў.
Найбольшыя грошы зарабляюць працаўнікі сферы IT, здабычы сырой нафты i прыроднага газу. Сярэдняя заработная плата ў гэтых вiдах дзейнасцi складае больш за 7 тысяч рублёў, агучыла чыноўніца.
На другiм месцы — работнiкi са сферы паветранага транспарту, у iх выходзiць больш за 6 тысяч рублёў. А трэцяй па зарплаце застаецца фiнансавая дзейнасць — з больш як 4 тысячамi, — дадала Ірына Бандарэнка.