БЕЛ Ł РУС

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»

22.08.2025 / 10:15

Nashaniva.com

На днях у сеціве з'явілася інфармацыя, што адной з новых станцый зялёнай веткі метро не будзе. Гаворка пра «Прафсаюзную», якую хацелі пабудаваць на скрыжаванні вуліцы Мельнікайце і праспекта Пераможцаў. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтаму не было. Onlíner звярнуўся па каментар у Мінгарвыканкам.

— Быў перагледжаны праект, прааналізаваны пасажырапаток, прапускная здольнасць, у цэлым мэтазгоднасць размяшчэння там станцыі. Важна ўлічваць і тое, што побач «Няміга» і «Фрунзенская». У выніку перагляду гэтай станцыі няма, — адказалі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Станцыя «Прафсаюзная» павінна была з'явіцца на Зеленалужскай лініі, побач з скрыжаваннем вуліцы Мельнікайце і праспекта Пераможцаў. Назву яна атрымала па будынку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула