БЕЛ Ł РУС

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 

23.08.2025 / 18:5

Nashaniva.com

Гэта не першая крымінальная справа супраць Арсэна Маркарана: у студзені паведамлялася, што яго падазраюць у публічных закліках да тэрарыстычнай дзейнасці, піша «Руская служба Бі-бі-сі».

Арсэн Маркаран пасля затрымання. Фота: Двач

Перад затрыманнем мужчына спрабаваў з'ехаць у Беларусь, піша расійскі тэлеграм-канал Двач.

Па інфармацыі ТАСС, Маркарана затрымалі ў Маскоўскім рэгіёне і адвезлі ў Следчы аддзел для допыту. У каментары ведамства гаворыцца пра «абразу памяці абаронцаў Айчыны», гэта адна з фармулёвак артыкула 354.1 КК Расіі аб «рэабілітацыі нацызму». Яна прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле звестак тэлеканала РЕН ТВ, справу завялі вясной і тады ж абвясцілі Маркарана ў вышук пасля таго, як ён апублікаваў ролік, зняты на фоне Крамля.

Арсен Маркаран вядомы сваімі негатыўнымі выказваннямі да жанчын. На яго ютуб-канал падпісаныя больш, чым 200 тысяч чалавек — там ён расказвае пра перавагу мужчын над жанчынамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула