БЕЛ Ł РУС

У «ДНР» завочна судзяць беларускага добраахвотніка

25.08.2025 / 15:59

Nashaniva.com

Пракуратура самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» зацвердзіла і перадала ў суд крымінальную справу супраць 42-гадовага беларуса Аляксандра Шаронава, паведамляецца на мясцовым рэсурсе «Блокнот Донецк». Яго абвінавачваюць у тым, што ён удзельнічаў у баявых дзеяннях на баку Узброеных сіл Украіны супраць расійскіх вайскоўцаў.

Фота ілюстрацыйнае

Следства сцвярджае, што вясной 2022 года Шаронаў праз Польшчу трапіў ва Украіну, добраахвотна далучыўся да ўкраінскай арміі і ваяваў у ёй да самай вясны 2025 года. За гэта ён нібыта атрымаў суму, эквівалентную каля трох мільёнаў расійскіх рублёў (каля 37,2 тысяч даляраў).

Шаронава цяпер абвясцілі ў міжнародны вышук і завочна арыштавалі. Ягоную справу перадалі ў «Вярхоўны суд ДНР».

Чытайце таксама:

Беларускі добраахвотнік не можа звольніцца з УСУ праз памылкова складзены кантракт

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?

Каментары да артыкула