БЕЛ Ł РУС

У Прыёрбанку прызначылі новага старшыню праўлення

25.08.2025 / 17:13

Nashaniva.com

22 жніўня назіральная рада Прыёрбанка прыняла рашэнне прызначыць новым кіраўніком праўлення Махамеда Альдасары, паведамляе прэс-служба банка. 

Фота: mpos.by

Махамед Альдасары мае больш за 26 гадоў досведу ў банкаўскай сферы, у тым ліку кіраваў вядучымі фінансавымі ўстановамі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Ён займаўся стварэннем новых фінансавых кампаній, лічбавай трансфармацыяй і распрацоўкай інавацыйных банкаўскіх прадуктаў.

Напрыканцы 2024 года Raiffeisen Bank International AG завяршыў здзелку па продажы 87,74 % акцый Прыёрбанка інвестыцыйнай кампаніі Soven 1 Holding з ААЭ. Яшчэ 6,31 % акцый належалі Дзяржкамітэту па маёмасці, астатнія — прыватным і юрыдычным асобам.

Чытайце таксама:

Дзяржава прадае сваю долю ў Прыёрбанку

Стала вядома, за колькі Raiffeisen прадаў Прыёрбанк

Прыёрбанк летась атрымаў амаль шостую частку прыбытку ўсёй беларускай банкаўскай сістэмы

Стала вядома структура ўгоды па Прыёрбанку

Хто ўзначаліў назіральную раду Прыёрбанка пасля змены ўласніка

Каментары да артыкула