Пад Мінскам стварылі міліцэйскі каледж
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні каледжа Міністэрства ўнутраных спраў на базе ўжо наяўнага Цэнтра падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у вёсцы Гарані Мінскага раёна.
Будынак Цэнтра падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у Гаранях
У прэс-службе Лукашэнкі адзначылі, што навучанне будзе праходзіць на ўжо наяўнай матэрыяльна-тэхнічнай базе, таму гэта не запатрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў. Кожны год каледж будзе рыхтаваць каля ста афіцэраў па спецыяльнасцях, найбольш запатрабаваных у органах унутраных спраў.
У цяперашні час у сістэме адукацыі МУС дзейнічаюць пяць навучальных устаноў: Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут, Цэнтр падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў, Спецыялізаваны ліцэй у Мінску і Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй.
Чытайце таксама:
Кубракоў сустрэўся з прэзідэнтам Інтэрпала і абмеркаваў «міжнароднае супрацоўніцтва»
Дзе цяпер топ-сілавікі, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях у 2020-м