БЕЛ Ł РУС

У Кіеве развіталіся з беларускім добраахвотнікам «Месяцам»

26.08.2025 / 13:57

Nashaniva.com

Ён ваяваў ва УСУ з 2023 года.

Тут і далей фоты Палка Каліноўскага

У Кіеве сёння развіталіся з загінулым каліноўцам «Месяцам».

«Ён прайшоў з намі плячом да пляча вялізны баявы шлях. Некалькі месяцаў таму перайшоў у 13-ю БрОП «Хартыя», але ўсё роўна лічыў сябе часткай вялікай сям'і Палка імя Кастуся Каліноўскага», — паведамляе Полк Каліноўскага ў сваім тэлеграм-канале.

У яго засталася жонка і дзіця, якое нядаўна нарадзілася. Ім збіраюць дапамогу.

Беларус ваяваў у складзе УСУ з 2023 года. Спачатку — як баявы медык, ратуючы жыцці пад Бахмутам, затым служыў у роце агнявой падтрымкі, пазней — у сапёрным падраздзяленні. З 2024 года ён служыў у мінамётным падраздзяленні — менавіта там і загінуў.

«У мінамётцы ён займаўся разлікамі і вельмі нам дапамагаў, — успамінае яго пабрацім. — Яго амаль немагчыма замяніць. Ён навучаў людзей сапёрнай справе, медыцыне, заўсёды правяраў аптэчкі і лекі. На ім трымалася многае важнае — ад аналізу стральбы да складаных разлікаў. Часта менавіта ён знаходзіў прычыны, чаму стральба «не ідзе» — ці з-за паломкі мінамёта, ці з-за недахопу мін».

Чытайце таксама:

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»

Каментары да артыкула