БЕЛ Ł РУС

Сёння — Прачыстая ў праваслаўных

28.08.2025 / 8:22

Nashaniva.com

Сёння праваслаўныя святкуюць Ушэсце (Успеніе, Унебаўзяцце) Божай Маці. У народзе — Прачыстая або Спленне.

Спленне Багародзіцы. Абраз Тэафана Грэка, 1392 год, захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Выява Wikimedia Commons

Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў і ў праваслаўнай, і ў каталіцкай традыцыях.

У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць зёлкі і кветкі, а таксама новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну). Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. 

Каталікі і праваслаўныя, што трымаюцца новаюліянскага календара, адзначалі Прачыстую 15 жніўня.

29 жніўня ў праваслаўных РПЦ — Арэхавы (Трэці) Спас. Лета завяршаецца.

Адна з народных прыкмет сённяшняга дня такая: калі на Прачыстую пагодна, то бабіна лета будзе халаднаватым. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула