БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах могуць пачаць зборку расійскіх цягнікоў

31.08.2025 / 14:16

Nashaniva.com

Расійскі «Трансмашхолдынг» гатовы разгарнуць зборачную вытворчасць цягнікоў у Беларусі, піша sb.by. Як распавёў генеральны дырэктар расійскага холдынга Кірыл Ліпа, ёсць запыт беларускага ўрада на стварэнне лакалізаваных прадпрыемстваў і «Трансмашхолдынг» ацэньвае магчымасці такога праекта ў Беларусі.

— Усе нашы расійскія пляцоўкі перагружаныя. Таму мы гатовыя лакалізаваць сваю вытворчасць у Беларусі. У прыватнасці, разглядаем для гэтага інфраструктуру дэпо ў Баранавічах. Выніковае рашэнне будзе залежаць ад двух рэчаў: ад заказаў з боку ключавых пакупнікоў у Беларусі і фінансавых магчымасцяў. Як толькі атрымаем канкрэтныя заяўкі, адразу разгорнем зборачную вытворчасць, — паабяцаў ён.

Ліпа дадаў, што «Трансмашхолдынг» ацэньвае беларускі рынак як вельмі важны. Гэта пацвярджае і кантракт з Мінскім метрапалітэнам, якому пастаўляюцца вагоны для Зеленалужскай лініі метро.

Да цяперашняга часу адгружана 28 вагонаў. Да канца года мінскае метро атрымае яшчэ 20. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула