БЕЛ Ł РУС

У Мінску заўважылі самаробную прыбудову да першага паверха шматпавярховіка. Гэта законна?

4.09.2025 / 22:16

Nashaniva.com

У інтэрнэце з’явіліся здымкі незвычайнай «прыбудовы» да першага паверха шматпавярховіка. На агароджанай пляцоўцы хтосьці зрабіў сабе сапраўдны «дачны куток». Агенцтва «Мінск-Навіны» высветліла, ці законна гэта.

Фота: Мінск-Навіны

Спачатку месца вызначыць было цяжка, але камунальнікі падказалі: гаворка пра вуліцу Адзінцова, дамы № 37 і 41. Там такія пляцоўкі з’явіліся яшчэ ў 1993 годзе, калі дамы здалі ў эксплуатацыю.

Праектам адразу прадугледжваліся асобныя выхады з кватэр праз лоджыю і бетонныя агароджы на вуліцы. Уладальнікі першых паверхаў выкарыстоўваюць «прыдамавыя метры» па-рознаму: ад дзіцячых арэляў і кветнікаў да пустых закуткоў.

Аднак у камунальнай службе адзначылі, што не ўсе жыхары карыстаюцца гэтымі ўчасткамі належным чынам. Таму ўласнікам накіравалі патрабаванні падаць дакументы, якія пацвярджаюць іх права на выкарыстанне зямлі.

Чытайце таксама:

Будоўлю моднага ЖК побач з метро прыпынілі. У чым рэч?

Як зменіцца вуліца Валгаградская: якія будынкі ўзвядуць і што добраўпарадкуюць

Здачу гэтай эліткі ў цэнтры Мінска затрымалі на некалькі гадоў. А зараз тут прадаецца шмат кватэр

Як будуць выглядаць катэджы і таўнхаусы ў новым модным жылым квартале Мінска

Каментары да артыкула