Lego прадставіла самы дарагі канструктар у сваёй гісторыі — па матывах «Зорных войнаў»
Кампанія Lego прадставіла новы канструктар «Зорка Смерці» па матывах «Зорных войнаў», які будзе прадавацца па цане $999,99 і стане самым дарагім у гісторыі кампаніі.
Фота: Lego
Афіцыйная назва набору — LEGO Star Wars Death Star — Ultimate Collector Series (75419). Гэта не поўнасферная мадэль Зоркі Смерці, а яе папярочны разрэз.
Фота: Lego
Продажы пачнуцца 4 кастрычніка. У сабраным выглядзе канструктар мае вышыню 70 см і шырыню 80 см. У набор уваходзіць 38 фігурак (у тым ліку Люк Скайуокер як джэдзі і штурмавік, Хан Сола, прынцэса Лея, Дарт Вейдэр, імператар Палпацін і два дроіды) і больш за 9 тысяч дэталяў.
Фота: Lego
Мадэль падзеленая на 15 сектараў, дзе можна аднаўляць знакавыя сцэны з «Зорных войнаў»: смеццеўшчыльняльнік, залу трону імператара, камеру прынцэсы Леі, блок кіравання прамянём прыцягнення, ангар імперскага шатла і іншыя элементы. Вертыкальная шматузроўневая структура робіць канструктар глыбокім і складаным, але пры гэтым у ім усё прадстаўлена наглядна.
Фота: Lego
Пакупнікі таксама атрымаюць у падарунак знішчальнік TIE з імперскім ангарам.
За апошнія 25 гадоў Lego выпускае розныя наборы Star Wars — ад вялікіх, з тысячамі дэталяў, да кампактных мадэляў, якія змяшчаюцца на стале. Хаця «Зорка Смерці» не самы вялікі набор па колькасці кубікаў, яна лічыцца найбольшай мадэллю, створанай кампаніяй. Папярэднім рэкордсменам па колькасці кубікаў была «Карта свету».
Чытайце таксама:
Беларуска паказала, як стварыла з «Лега» касцёл святога Аляксея ў Івянцы
У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа
У Беларусі пакажуць «Minecraft у кіно» — фільм б'е рэкорды па сусветных зборах