БЕЛ Ł РУС

З-за расійскіх глушылак амаль 123 тысячы авіярэйсаў сутыкнуліся з праблемамі ў навігацыі

6.09.2025 / 18:49

Nashaniva.com

За першыя чатыры месяцы 2025 года 122,6 тысячы авіярэйсаў на поўначы Еўропы сутыкнуліся з праблемамі ў навігацыі праз глушэнне GPS і іншых спадарожнікавых сістэм, якія, як адзначаюць шэсць еўрапейскіх краін (Швецыя, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва і Польшча), паходзілі з тэрыторыі Расіі, піша The Moscow Times.

Фота ілюстрацыйнае

Толькі ў красавіку праблемы закранулі ў сярэднім 27,4% рэйсаў у рэгіёне, а ў некаторых раёнах — больш за 42%. Парушэнні ўключалі змену навігацыйных даных і глушэнне сігналаў, што выклікала збой сістэм і няправільнае вызначэнне каардынат, а часам праблемы не ўдавалася ліквідаваць да прылёту ў канчатковы пункт прызначэння. Агулам пацярпелі 365 авіякампаній.

Краіны накіравалі справаздачу ў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ICAO). Устаноўлена, што крыніцы перашкод знаходзяцца ў Калінінградзе, Санкт-Пецярбургу, Смаленску і Растове. Еўрапейскія авіяцыйныя ведамствы папярэдзілі пілотаў і заклікалі авіякампаніі ўзмацніць меры бяспекі.

ICAO выказала «сур’ёзную занепакоенасць» і папярэдзіла, што калі Расія не прыме меры на працягу 30 дзён, гэта можа разглядацца як парушэнне міжнароднага права. 

Глушэнне GPS у рэгіёне Балтыйскага мора пачалося пасля ўварвання Расіі ва Украіну і цяпер фіксуецца амаль штодня ад Гданьска да паветранай прасторы Фінляндыі і Эстоніі.

Чытайце таксама:

Доказаў расійскага ўмяшання ў пасадку самалёта з Урсулай фон дэр Ляен на борце не знайшлі

З-за расійскага ўмяшання самалёт фон дэр Ляен сядаў у Балгарыі з выкарыстаннем папяровых карт

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў

Каментары да артыкула