Свет11

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў

Брытанскія ўлады абвясцілі пра стварэнне новага вайсковага падраздзялення — кіберкамандавання, якое будзе займацца абаронай краіны ад нападаў хакераў, а таксама дапамогай брытанскім вайскоўцам у самастойнай арганізацыі падобных атак, піша Бі-бі-сі.

Фота: Benjamin Cremel/Pool Photo via AP

На вайне XXI стагоддзя клавіятура камп’ютара можа стаць паўнавартаснай і вельмі небяспечнай зброяй, папярэдзіў міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі: з яе дапамогай праціўнік можа нанесці эканоміцы краіны шкоду нічым не меншую (а то і больш маштабную), чым прыцэльным ударам артылерыі.

Толькі за апошнія два гады брытанскім уладам давялося разбірацца прыкладна з 90 тыс. кібератак, так ці інакш звязаных з замежнымі спецслужбамі, удакладніў міністр — у першую чаргу гаворка ідзе пра хакераў з Расіі і Кітая.

У першую чаргу новае кіберкамандаванне зоймецца маштабнай мадэрнізацыяй сістэм навядзення і каардынацыі вайсковых падраздзяленняў з дапамогай тэхналогій на аснове штучнага інтэлекту (AI), асноўная задача якіх — паскорыць прыняцце рашэнняў на полі бою. Толькі на іх распрацоўку ў брытанскім бюджэце прадугледжаны 1 млрд фунтаў (1,3 млрд даляраў) з амаль 60 млрд, якія ў бягучым годзе плануецца выдаткаваць на абарону ў цэлым. Неабходнасць наспелай мадэрнізацыі стала відавочнай у ходзе назірання за расійскім уварваннем ва Украіну, дзе аналагічныя AI-тэхналогіі (і адпаведнае ПЗ) цяпер актыўна выкарыстоўваюць УСУ — для паскарэння выяўлення і паражэння расійскіх вайсковых аб’ектаў.

Мяркуецца, што ствараемая структура будзе таксама граць вядучую ролю на радыёэлектронным фронце — ад каардынацыі намаганняў па перахопе камунікацый праціўніка да глушэння беспілотнікаў. Пра ўсе гэтыя амбіцыйныя планы Джон Хілі распавёў журналістам падчас візіту ў Коршэм, дзе размяшчаецца штаб-кватэра брытанскіх кібернетычных войскаў.

Менавіта гэтаму падраздзяленню, паводле слоў міністра, прысвечана асноўная частка яго даклада па выніках Стратэгічнага абароннага агляду (САА), поўны тэкст якога павінен быць апублікаваны ў панядзелак 2 чэрвеня.

Дакумент, які Хілі з гонарам назваў «першым у сваім родзе», быў замоўлены ўжо ўрадам лейбарыстаў — неўзабаве пасля іх перамогі на леташніх выбарах.

Высновы САА паўплываюць на асноўныя прыярытэты дадатковага бюджэтнага фінансавання — бо выдаткі на абарону ўрад паабяцаў давесці да 2,5% ВУП ужо да красавіка 2027 года.

Аднак генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікае саюзнікаў давесці выдаткі на абарону хаця б да 3,5% ад ВУП. У лютым прэм’ер-міністр Кір Стармер запэўніў брытанцаў, што павялічваць вайсковыя выдаткі плануецца не за кошт скарачэння сацыяльнай дапамогі насельніцтву, а выключна за кошт пераразмеркавання выдаткаў, ужо закладзеных у бюджэт для дапамогі замежным краінам.

Цяпер стала зразумела, як менавіта ўрад хоча выдаткаваць дадатковыя асігнаванні. Яны пойдуць на стварэнне новай лічбавай сеткі ўказання мэт, якая будзе забяспечваць вайскоўцам на зямлі аператыўнае атрыманне ўсёй неабходнай ім інфармацыі адначасова — са спадарожнікаў, самалётаў і беспілотнікаў.

Як паказвае вопыт украінскай вайны, гэта істотна паскарае як выяўленне вайсковых аб’ектаў праціўніка, так і аператыўнае рэагаванне на выяўленую пагрозу.

У Коршэме, аднак, асноўную ўвагу міністр абароны надаў пачашчаным у апошні час кібератакам з-за мяжы. Паводле слоў экспертаў, расце не толькі частата хакерскіх атак, але і ўзровень іх вынаходлівасці.

Напрыклад, нядаўна супрацоўнікі кібернетычных войскаў дапамаглі выявіць і заблакаваць шкоднасную праграму, адпраўленую брытанскім вайскоўцам, што нядаўна вярнуліся з замежнай камандзіроўкі.

Паводле словаў камандавання, крыніца шкоднаснага ПЗ брытанскім спецслужбам добра вядомая, і знаходзіцца яна на тэрыторыі Расіі.

Прадстаўнікі абароннага ведамства таксама пацвердзілі, што брытанскія вайскоўцы праводзяць і свае ўласныя наступальныя кібератакі. Хілі назваў гэта сведчаннем таго, як моцна змяніўся ў апошні час сам характар ваенных дзеянняў.

«Цяпер зброя вайны — клавіятура, і мы павінны прымаць гэта пад увагу і неяк рэагаваць», — рэзюмаваў ён.

Каментары1

  • flm
    31.05.2025
    звучит как анекдот

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць