БЕЛ Ł РУС

Расіяне атакавалі дронам конны клуб на Кіеўшчыне

7.09.2025 / 14:45

Nashaniva.com

У конным клубе пасля расійскай атакі толькі дзвюм жывёлам удалося выжыць, сямёра загінулі, піша «УП». 

Фота: Леся Гардзіенка / Facebook

Падчас расійскай атакі ў ноч на 7 верасня на Кіеўшчыне загінулі сем коней, у сацсетках паведамілі намесніца старшыні праўлення Усеўкраінскай федэрацыі конна-спартыўнага турызму Леся Гардзіенка і начальнік Кіеўскай АВА Мікалай Калашнік.

Сярод загінулых былі жывёлы, якія неўзабаве павінны былі выступіць на чэмпіянаце Украіны.

«Напэўна, гэта таксама ваенны аб'ект…» — пракаментавала Леся Гардзіенка прылёт шахедамі па конным клубе.

У ноч на 7 верасня РФ зрабіла масіраваную атаку па ўкраінскіх гарадах. Расійскія войскі выкарысталі 823 паветраныя сродкі атакі, з іх 751 удалося знішчыць.

У сталіцы ў выніку падзення абломкаў БпЛА загарэўся будынак Кабінета міністраў. 

У Кіеве вядома пра трох загінулых, у тым ліку немаўля і яго маці. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула