БЕЛ Ł РУС

40-гадовага беларуса, якога вышукваюць у Францыі, затрымалі ў Варшаве

8.09.2025 / 10:3

Nashaniva.com

У Варшаве затрыманы 40-гадовы грамадзянін Беларусі. Па рашэнні суда французскага Марселя на беларуса быў выдадзены еўрапейскі ордар на арышт, піша Reform.news.

Фота: паліцыя Варшавы

У варшаўскай паліцыі паведамілі, што затрыманы звязаны са злачыннай групоўкай, якая займаецца незаконным абаротам наркотыкаў, агнястрэльнай зброі і адмываннем грошай. У прэс-рэлізе яго называюць гандляром зброяй.

Затрыманне адбылося ў чацвер на мінулым тыдні. Мужчына знаходзіўся ў элітным жылым доме ў цэнтры горада. У аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення.

Разам з грамадзянінам Беларусі былі затрыманыя трое грамадзян Украіны, якія дапамагалі яму хавацца.

Чакаецца, што беларуса экстрадуюць у Францыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула