БЕЛ Ł РУС

Мужчына так разводзіўся з жонкай, што адразу пасля пасяджэння зарабіў крыміналку

8.09.2025 / 13:56

Nashaniva.com

Мінчуку не спадабалася, што жонка пакінула сабе яго прозвішча.

Інцыдэнт адбыўся ў дзень разводу. Пасля судовага пасяджэння мужчына пасварыўся з былой жонкай, бо тая вырашыла пакінуць яго прозвішча. У ходзе канфлікту ён выхапіў у яе пашпарт і разарваў яго, пасля чаго сышоў.

Жанчына звярнулася ў міліцыю. Супраць 32-гадовага мужчыны завялі крымінальную справу паводле артыкула 378 Крымінальнага кодэкса — крадзеж і знішчэнне пашпарта. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — два гады пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула