БЕЛ Ł РУС

У Латвіі на мяжы з Беларуссю знайшлі аэрастаты з кантрабандай

8.09.2025 / 17:49

Nashaniva.com

8 верасня латвійскія пагранічнікі ў Малінаўскай воласці Аугшдаўгаўскага краю (на мяжы з Беларуссю) знайшлі два метэазонды, да якіх былі прывязаныя скрутткі з 60 тысячамі цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Паводле інфармацыі Дзяржаўнай пагранічнай службы Латвіі, гэтая партыя цыгарэт была прызнана кантрабанднай.

У дачыненні да гэтай справы распачалі крымінальную справу па артыкуле 221 Крымінальнага закону Латвіі за незаконны абарот тытунёвых вырабаў у буйным памеры.

Апошнім часам кантрабандысты актыўна выкарыстоўваюць дроны і аэрастаты для дастаўкі ў ЕС нелегальных тавараў, пераважна цыгарэт.

Чытайце таксама:

У Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў нейкі апарат. Спачатку падумалі — шахед

Дрон, які ўпаў у Польшчы, быў з кірылічнымі надпісамі і без узбраення

У будынак урада ў Кіеве трапіў не дрон, а «Іскандэр»

Непадалёк ад польска-беларускай мяжы ўпаў беспілотнік

Каментары да артыкула