БЕЛ Ł РУС

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны

9.09.2025 / 7:59

Nashaniva.com

Трамп адрэагаваў на гучнае забойства ўкраінскай бежанкі, абвінаваціўшы ў гэтым дэмакратаў і іх, на яго думку, лаяльнае стаўленне да злачынцаў.

Ірына Заруцкая і яе забойца

Трамп пракаментаваў забойства ўкраінскай бежанкі, на якую напалі ў Паўночнай Караліне.

У нападзе з нажом на 23-гадовую Ірыну Заруцкую падазраецца 34-гадовы бяздомны Дэкарлас Браўн-малодшы, які, як мяркуецца, не меў ніякіх відавочных матываў для забойства. Паводле звестак прэсы, ён меў праблемы з псіхічным здароўем і ў мінулым здзяйсняў іншыя злачынствы.

22 жніўня амерыканская паліцыя паведаміла, што Заруцкая памерла на месцы ад нажавых раненняў на чыгуначнай станцыі ў горадзе Шарлот.

У пятніцу транспартная служба распаўсюдзіла кадры, на якіх відаць, як Заруцкая сядзіць у цягніку, і нейкі чалавек некалькі разоў б’е яе нажом ззаду.

Кадры выклікалі хвалю абурэння ў сацыяльных сетках: чаму Браўн знаходзіўся на свабодзе?

 «Я глядзеў жудаснае відэа з прыгожай, маладой украінскай бежанкай, якая прыбыла ў Амерыку, каб схавацца ад жорсткай вайны ва Украіне і проста ехала ў цягніку ў горадзе Шарлот (Паўночная Караліна), калі на яе жорстка напаў псіхічна неўраўнаважаны вар’ят. Вінаваты быў добра вядомым прафесійным злачынцам, — напісаў Трамп. — Якога чорта ён ехаў у гэтым цягніку і ўвогуле гуляў па вуліцах? Такія злачынцы, як ён, павінны БЫЦЬ ЗА КРАТАМІ».

Трагедыя адбылася ўвечары 22 жніўня. 23-гадовая грамадзянка Украіны Ірына Заруцкая атрымала смяротныя ўдары нажом і памерла на месцы.

Ірына Заруцкая была мастачкай і мадэллю. У ЗША яна пераехала ў 2023 годзе, уцякаючы ад вайны ва Украіне, вучылася ў каледжы. У адміністрацыі каледжа апісалі Заруцкую як таленавітую і добразычлівую асобу.

«Яна пакінула Украіну, каб палепшыць сваё жыццё», — сказаў журналістам сябар сям'і Заруцкай. А ў рэшце рэшт яе забілі проста таму, што яна апынулася не ў тым месцы і не ў той час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула