Лукашэнка: Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і крыва глядзяць на ўладу
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што з задавальненнем абмяркоўвае з амерыканцамі тэму палітвязняў.
Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот БелТА
Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй пагутарыў са сваім перамоўшчыкам з ЗША Валянцінам Рыбаковым.
Лукашэнка ў размове з прадстаўніком Беларусі ў ААН ацаніў лічбу сваіх апанентаў у краіне ў некалькі тысяч чалавек.
«Мы гатовыя на гэтую тэму размаўляць. Тым больш, амерыканцы займаюць канструктыўную пазіцыю, вельмі канструктыўную пазіцыю па так званых палітвязнях. Нам ні палітвязні, ні наогул зняволеныя не патрэбныя. Яны гавораць: тысячу, дзевяцьсот, тысячу трыста, тысячу чатырыста… Але мы не хапалі першых сустрэчных мінакоў на вуліцы.
Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і крыва глядзяць на ўладу, на краіну і гэтак далей, хочуць тут штосьці перакуліць. Мы гэта разумеем. Толькі тыя [былі асуджаныя], хто сапраўды ўдзельнічаў у гэтым мяцяжы», — лічыць палітык.
Лукашэнка заявіў, што з задавальненнем абмяркоўвае з амерыканцамі тэму палітвязняў.
«Ну звяртаюцца да іх (амерыканцаў. — НН) людзі, бацькі [палітзняволеных] і гэтак далей. Яны рэагуюць на гэта. Мы іх чуем. З задавальненнем размаўляем на гэтую тэму. І калі будзе хоць найменшая магчымасць для вызвалення асобных людзей, тым больш яны іх забіраюць туды ў Еўропу ці кудысьці, — калі ласка», — адзначыў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь
Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні
Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча
Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне
Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»