БЕЛ Ł РУС

«Абсурдна на фоне адмены санкцый з боку ЗША». МЗС Беларусі абурыўся, што Польшча і Латвія закрылі неба на мяжы

11.09.2025 / 17:21

Nashaniva.com

У Міністэрстве замежных спраў лічаць, што гэта нанясе шкоду Еўрасаюзу.

МЗС Беларусі асудзіў рашэнне ўладаў Польшчы і Латвіі закрыць неба на мяжы з Беларуссю.

Ведамства правяло паралель з рашэннем ЗША зняць санкцыі з «Белавія».

«Гэтыя дыскрымінацыйныя меры не маюць нічога агульнага з тымі надуманымі пагрозамі, якія яны нібыта павінны адлюстраваць, і выглядаюць асабліва абсурдна на фоне адмены ЗША раней дзеючых санкцый у дачыненні да беларускай авіякампаніі «Белавія», — гаворыцца ў паведамленні.

У МЗС лічаць, што закрыццё неба на мяжы нанясе істотную шкоду самому Еўрасаюзу і яго дзелавым партнёрам. А яшчэ «пагоршаць існуючыя складанасці ў сферы міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, прывядуць да далейшага абвастрэння напружанасці і паглыблення самаізаляцыі ЕС».

Чытайце таксама:

Латвія можа цалкам закрыць мяжу з Расіяй і Беларуссю

Польшча ўвяла абмежаванні на палёты ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай

Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Пасажыры «Белавіі» змогуць замовіць харчаванне перад палётам

Каментары да артыкула