БЕЛ Ł РУС

Паплечнік Статкевіча расказаў пра кароткую размову з ім у нейтральнай зоне

11.09.2025 / 19:57

Nashaniva.com

Літоўскія журналісты распыталі ў кіраўніка партыі «Народная Грамада» на эміграцыі Яўгена Вільскага, як прайшла ягоная размова ў нейтральнай зоне з лідарам гэтай арганізацыі Міколам Статкевічам, які ў знак пратэсту супраць прымусовай дэпартацыі вярнуўся назад у Беларусь. 

Яўген Вільскі. Скрыншот з відэа

Як сцвярджае Яўген Вільскі, размова працягвалася вельмі кароткі час, каля 5 хвілін. 

За гэты час ён спрабаваў угаварыць палітыка ўсё ж такі перайсці ў Літву, кажучы, што яго там чакаюць, але гэтага зрабіць не ўдалося. 

Падчас размовы Вільскага і Статкевіча

Па словах Вільскага, Статкевіч настроены вельмі рашуча, ён разумее сваю ролю і гатовы адыграць яе да канца. Выйсці ён збіраецца толькі тады, калі Беларусь будзе вольная ад улады Лукашэнкі, а цяпер хоча знаходзіцца са сваім народам у любых умовах. 

Фізічна 69-гадовы палітык выглядае знясілена, вельмі худы, але духам бадзёры і ўсміхаецца, яго не зламалі.

Беларусам ён прасіў перадаць, каб трымаліся і змагаліся.

Чытайце таксама:

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Каментары да артыкула