БЕЛ Ł РУС

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт

12.09.2025 / 14:32

Nashaniva.com

Пра гэта вызвалены ўчора паплечнік Статкевіча заявіў на прэс-канферэнцыі ў Вільні 12 верасня.

Мікалай Статкевіч. Архіўнае фота: Наша Ніва

«Я гаварыў са Статкевічам у аўтобусе, ён у выдатным маральным стане і ганарыцца тым, што беларусы здзейснілі ў 2020-м і пасля 20-га», — расказаў вызвалены 11 верасня паплечнік Статкевіча Сяргей Спарыш на прэс-канферэнцыі ў Вільні.

Сяргей Спарыш, 12 верасня 2025. Фота: Наша Ніва

«Нацыя ўжо сфарміравалася!» — заявіў Статкевіч Спарышу.

Медычны стан Статкевіча складаны, сказаў Спарыш. У турме ён перанёс інфаркт, расказаў ён. У Статкевіча арытмія — пры гэтым ён шэсць разоў правёў у адзіночцы па 6 месяцаў — два гады і 6 месяцаў агулам.

«Маральны лідар павінен жыць у Беларусі», — заяўляў Статкевіч.

Чытайце таксама:

Пачалася прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў

Каментары да артыкула