Грамадства33

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў

У Вільні прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў

Выступае першай Святлана Ціханоўская. Яна падзякавала ЗША, Дональду Трампу і Джону Коўлу за вызваленне палітвязняў. Падзякавала Літве, што змагла за вечар аформіць візы і пусціць усіх палітвязняў.

Яна таксама выказала занепакоенасць лёсам Міколы Статкевіча, а таксама зазначыла, што прымусовая дэпартацыя супярэчыць міжнароднаму праву.

Ціханоўская выказала захапленне беларусамі, якія менш чым за суткі змаглі сабраць на патрэбы палітвязняў ужо 86 тысяч даляраў.

Затым выступіў «Вольны хор», які праспяваў «Магутны Божа».

З кароткім словам выступіў прэзідэнт «Радыё Свабоды» Стыў Капус, а потым мікрафон узяў вызвалены сябра «Народнай грамады».

Сяргей Спарыш, які выказаў боязь за лёс Міколы Статкевіча, што вырашыў застацца ў Беларусі.

Ён сказаў, што сустрэў Міколу Віктаравіча ў СІЗА КДБ, і там Статкевіч добра выглядаў, ён вельмі рады, што беларуская нацыя сфармавалася.

Таксама ў Статкевіча ў турме быў інфаркт, у яго арытмія, і ён некалькі раз перанёс кавід.

Статкевіч сказаў, што маральны лідар можа быць толькі ўнутры Беларусі, Нельсан Мандэла не мог стаць лідарам на эміграцыі.

Лідар Партыі зялёных Дзмітрый Кучук расказаў пра тое, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі

Супрацоўнікі МУС распаўсюдзілі пра яго інфармацыю, што ён «кіраўнік супольнасці ЛГБТ у Беларусі» з усімі наступствамі. Кучук яшчэ ўвесь у жаху ад таго, што з ім адбывалася.

Мікола Дзядок: «Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі. Гэтыя гады ў Беларусі — гэта як новы 37-ы год».

Анархіст Мікола Дзядок падзякаваў Дональду Трампу: «Прэзідэнт вялікай краіны памятае пра палітвязняў у далёкай краіне! Палітычныя эліты Захаду маглі б забіць на Беларусь — такая вайна ідзе! А яны памятаюць і змагаюцца за нас»

«Свет яшчэ не ўяўляе тых жахаў, што адбываюцца ў Беларусі! Трох прэс-канферэнцый не хопіць, каб расказаць усё тое, што кожны з палітвязняў перажыў. Я прачынаўся ад таго, што дарослыя мужыкі вылі ад холаду ў ШІЗА і звалі маму. Людзі на маіх вачах не ў пераносным, а ў літаральным сэнсе слова вар’яцелі ад холаду».

Дзядок звярнуўся да палітычных эліт Захаду: калі ласка, не спыняйцеся змагацца за вызваленне людзей!

Мікола Дзядок ледзь стрымліваў слёзы пасля таго, як расказаў пра тое, што перажыў у турмах і што бачыў на свае вочы.

Слаўнікава: Марыя Калеснікава ўсё такая прыгожая, з усмешкаю на вуснах і з чырвонай памадай!

Змарнелы прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч прачытаў свой верш, напісаны за кратамі

Усе ягоныя творы і запісы канфіскавалі кагэбісты пры вызваленні.

Прафсаюзны лідар Ярашук: Сілы нам надавала адчуванне, што мы працягваем слаўную шматвекавую гісторыю беларускага народа

Ярашук: «Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты»

«Але мы вернемся ў Беларусь пераможцамі, — упэўнены Аляксандр Ярашук, — нягледзячы на тыя парваныя пашпарты». 

Сілы нам надавала адчуванне, што мы працягваем слаўную шматвекавую гісторыю беларускага народа, сказаў ён.

74-гадовы прафсаюзны лідар назваў калонію ў Шклове, дзе яго ўтрымлівалі, «фабрыкай катаванняў». Ён абвінаваціў начальніка гэтай калоніі палкоўніка Карніенку ў наўмыснай арганізацыі гэтых катаванняў.

Ярашук таксама сказаў, што назіраў: гэтыя сілавікі і кагэбісты, якія ім займаліся, насамрэч страшна баяцца і хаваюць твары пад маскамі.

Шчыракова: Дзякую прэзідэнту Трампу! Раней я яго не падтрымлівала, а зараз буду галасаваць толькі за Рэспубліканцаў

Журналістка з Гомеля пачала свой выступ з жарту.

Алесь Манцэвіч расказаў пра 70-гадовага палітвязня-прафсаюзніка Вацлава Арэшку: ён цалкам аслеп

«Я першы час у калоніі спаў на суседняй шконцы з ім. Спачатку ён бачыў, а пасля аслеп. Удзень Вацлаў пытаецца: ці сёння сонца на небе ёсць? Самае страшнае, што ён уначы вымушаны навобмацак хадзіць у туалет. Падае, разбіваецца ў кроў…»

63-гадовы палітвязень Андрэй Крылоў папрасіў не забываць пра палітзняволеных ксяндзоў: іх шмат у калоніях!

Ён звярнуўся да Ватыкана з напамінам пра зняволеных святароў. Сам мужчына перасякаўся з Генрыхам Акалатовічам і Андрэем Юхневічам.

Мікола Дзядок расказаў, як у вялікай групы палітвязняў адабралі пашпарты

«Апошні дзень біць не білі, бо баяліся пакінуць сінякі. Але прымушалі слухаць гімн стоячы».

«Почему нах** не встаеш нах**», — пацвердзіў іншы палітвязень.

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з ПК-15, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша».

«Ён быў у нармальным псіхалагічным стане, у яго не было думак пра самагубства. У калектыве ў яго былі нармальныя адносіны».

Глеб Гладкоўскі з ПК-1 расказаў пра Віктара Бабарыку: такое ўражанне, што яго таксама рыхтуюць да вызвалення.

«Яму даюць атаварвацца, адкормліваюць».

Каментары3

  • не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа, на Маскоўскай мове
    12.09.2025
    усё так , пры гэтым колькі з нас адвялі сваіх дзяцей ў Беларускія класы 8 % ? Пакуль Беларусь на Маскоўскай мове на Маскоўскіх - Азіяцкіх наратывах , не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа. Сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт
  • Вот так просто
    12.09.2025
    не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа, на Маскоўскай мове, А ты почему здесь, не в полку Калиновского, змагар? А потому, что ты не змагар, а провокатор.
  • ЯНКА
    12.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса68

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць