БЕЛ Ł РУС

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

13.09.2025 / 16:33

Nashaniva.com

У беларускім тыктоку вірусна разышлося відэа пра «кідок кобры». Адзін з карыстальнікаў, які вядзе акаўнт пра прыроду Беларусі, апублікаваў ролік з невялікай змейкай. На запісе яна рэзка рухалася ўсім целам, нібыта спрабавала напалохаць або атакаваць, піша «Смартпрэс».

Скрыншот з відэа

Аўтар падпісаў відэа жартам: «Вуж быкуе (кідок кобры). Баіцеся змей?». За кароткі час ролік набраў больш за 182 тысячы праглядаў.

@valeryshmarouski #змеи #рыбалка #природабеларуси #приколы ♬ оригинальный звук - valerfish

У каментарах разгарэлася дыскусія пра тое, якая гэта змяя. Некаторыя сцвярджалі, што гэта гадзюка, бо ў яе «белыя вушкі», у той час як у вужа яны звычайна жоўтыя. Іншыя сумняваліся і лічылі, што гэта можа быць нават нейкая экзатычная змяя, якая збегла з хатняга ўтрымання, бо ні вужы, ні гадзюкі нібыта так сябе не паводзяць.

Былі і меркаванні, што вужы не становяцца ў стойку, як гэта паказана на відэа, і падобнае паводзіны больш характэрнае для ядавітых відаў. Некаторыя каментатары нават жартавалі, што гэта «сумесь вужа і гадзюкі».

Знайшліся і тыя, хто даў больш падрабязнае тлумачэнне: плямкі ў вужа могуць быць рознага колеру — ад белага да ярка-аранжавага, і яны могуць злівацца ў адну вялікую пляму. У гадзюкі ж каля 30 розных варыяцый афарбоўкі, але ў яе іншая форма галавы і зусім іншая зрэнка, чым у вужа.

Многія гледачы прызнаваліся, што ролік выклікаў у іх страх. «Канешне, страшна. Я б крычала на ўсю вуліцу», — напісала адна з каментатарак.

Чытайце таксама:

Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці

Што рабіць, калі чалавека пакусала гадзюка?

У Лагойску ў кватэру запаўзла змяя

У Любані ў мэблевую краму прыпаўзла змяя

Здаравенная змяюка выпаўзла пагрэцца на набярэжнай у Брэсце

Каментары да артыкула