БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах

15.09.2025 / 7:9

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце выказаў падзяку вайскоўцам за паразу расійскіх аб’ектаў нафтагазавай інфраструктуры.

Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

«Хачу сёння асабліва падзякаваць усім нашым воінам, якія наносяць Расіі сапраўды значныя страты. Страты на фронце. Страты на памежжы. Страты на ўласнай тэрыторыі Расіі дзякуючы нашым дальнабойным ударам. Найбольш эфектыўныя санкцыі — санкцыі, якія дзейнічаюць хутчэй за ўсё, — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, на іх тэрміналах, нафтабазах. Значна абмежавалі расійскую нафтавую галіну — і гэта значна абмяжоўвае вайну», — заявіў Зяленскі.

Украінскія беспілотнікі ў нядзелю нанеслі ўдар па адным з найбуйнейшых у Расіі Кірышскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Ленінградскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула