БЕЛ Ł РУС

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай

15.09.2025 / 15:33

Nashaniva.com

Трамп тады спытаў, ці перамагае Расія.

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Спецпрадстаўнік амерыканскага прэзідэнта генерал Кіт Келаг пераказаў размову з Дональдам Трампам аб расійска-украінскім канфлікце. Келаг выступіў на ўкраінскім форуме Yalta European Strategy (YES), піша РБК.

Размова адбылася ў жніўні. Трамп тады спытаў, ці перамагае Расія. Келаг расказаў, што пачаў адказваць, але затым перанакіраваў пытанне старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Дэну Кейну. «Дэн адказаў тое ж самае.

«Яны перамагаюць?» — «Не, яны не перамагаюць»» — пераказаў Келог размову ў Белым доме.

Ён удакладніў, што размова адбылася каля шасці тыдняў таму, гэта значыць, да саміту Трампа і расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна на Алясцы 15 жніўня.

Калі б Расія перамагала ў ваенным канфлікце, то яе войскі ўжо былі б у Кіеве, на захад ад Дняпра і ў Адэсе, упэўнены Келаг. Паводле меркавання спецпрадстаўніка, прасоўвання расійскіх войскаў на Данбасе недастаткова, каб казаць пра перамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула