Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю
Латвія пакуль не бачыць неабходнасці ў поўным закрыцці межаў з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта паведаміла прэс-служба Сейма Латвіі пасля пасяджэння Камітэта па нацыянальнай бяспецы.
Фота ілюстрацыйнае
15 верасня камітэт разглядаў праект рашэння аб поўным закрыцці межаў з Расіяй і Беларуссю ў сувязі з вайсковымі вучэннямі «Захад-2025». Па выніках абмеркавання было вырашана не перадаваць праект на далейшы разгляд у Сейм.
У камітэце адзначылі, што адпаведныя службы гатовыя да неадкладных дзеянняў, калі ўзнікне неабходнасць. Аднак з улікам сучаснага ўзроўню ваеннай пагрозы поўнае і імгненнае закрыццё мяжы цяпер лічыцца непатрэбным.
Акрамя таго, камітэт падкрэсліў, што дзеянні Латвіі ў пытаннях бяспекі ўсходняй мяжы павінны быць рашучымі і каардынавацца з найбліжэйшымі саюзнікамі — Літвой і Эстоніяй.
Чытайце таксама:
«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы