БЕЛ Ł РУС

У Варшаве нейтралізавалі дрон над урадавымі будынкамі

15.09.2025 / 21:46

Nashaniva.com

удакладнена

Дрон лётаў над урадавымі будынкамі на вуліцы Паркавай і над Бельведэрам (адна з рэзідэнцый прэзідэнта Польшчы). Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Паліцыя расследуе абставіны інцыдэнту, паведаміў прэм’ер Польшчы Дональд Туск.

Пазней стала вядома, што беларусаў не двое: гаворка пра 21-гадовага ўкраінца і 17-гадовую беларуску.

Прэс-сакратар кіраўніка Службы аховы дзяржавы Багуслаў Пяркоўскі пацвердзіў выданню Onet, што такі інцыдэнт адбыўся «нядаўна». Ён расказаў, што супрацоўнікі Службы дзяржаўнай аховы, якія дзяжурылі ў палацы Бельведэр, убачылі лятучы аб'ект, які зʼявіўся над будынкам, і прынялі захады, якія прывялі да арышту двух грамадзян Беларусі. 

«Я падазраю, што падобныя правакацыі будуць паўтарацца», — пракаментавала ў эфіры TVN24 інфармацыю пра дроны міністарка фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пялчыньска-Налэнч.

Беларусь і Расія цяпер праводзяць вучэнні «Захад-2025» непадалёк ад межаў НАТА. Раней каля двух дзясяткаў расійскіх беспілотнікаў ужо заляталі на тэрыторыю Польшчы, пасля чаго палякі перакінулі да межаў 40 тысяч вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

На вучэннях «Захад-2025» вайскоўцы вызвалялі авіязавод ад тэрарыстаў ФОТЫ

Прадстаўнікі NATO наведваюць вучэнні «Захад-2025» 

Bild: Вучэнні «Захад-2025» заканчваюцца. Зараз у Пуціна тры варыянты, і два з іх — адправіць войскі ў бой

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы

Ці павінна НАТА пасля дронавай атакі на Польшчу задзейнічаць 5-ты артыкул? Адназначна — не. Але рэагаваць мусіць рашуча

Каментары да артыкула