БЕЛ Ł РУС

Расіяніну Данілу Багрову далі дзевяць гадоў калоніі па справе аб спробе ваяваць за Украіну

16.09.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Паўднёвы вайсковы суд прыгаварыў жыхара Пецярбурга Даніла Багрова да дзевяці гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула КК РФ аб падрыхтоўцы да дзяржаўнай здрады і падрыхтоўцы да ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі, піша «Медыязона».

Асуджаны Даніла Багроў — поўны цёзка героя Сяргея Бадрова-малодшага Данілы Багрова з фільмаў Аляксея Балабанава «Брат» і «Брат-2». Кадр з фільма

Паводле версіі следства, у жніўні 2024 года Багроў, выступаючы супраць вайны ва Украіне, пачаў перапіску з прадстаўніком «Рускага добраахвотніцкага корпуса», які абвешчаны ў Расіі тэрарыстычнай арганізацыяй і забаронены. Пецярбуржац, як лічыць следства, збіраўся ўступіць у вайсковае фармаванне і ваяваць супраць Расіі.

Як сцвярджаюць сілавікі, Багроў набыў квіткі ў Грузію, каб адтуль трапіць ва Украіну, аднак быў затрыманы ў аэрапорце. У якім менавіта і калі — не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула