БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў

16.09.2025 / 13:11

Nashaniva.com

Прапаганда зноў пачала тыражаваць інфармацыю пра тое, што Сяргей Ціханоўскі атрымаў грамадзянства ЗША і застаецца там на пастаяннае месца жыхарства. Як пацвярджанне прыводзіцца відэа, на якім палітык трымае ў руках пасведчанне кіроўцы, выдадзенае ў Фларыдзе. Маўляў, такое можна атрымаць толькі з дазволам на жыхарства. Але гэта фэйк.

Фота: тэлеграм-канал «Краіна для жыцця»

«Сяргею выдалі пасведчанне кіроўцы па звычайнай візе і пашпарце. Катэгорыя B, на паўгода. Больш за тое, пасведчанне кіроўцы ў Фларыдзе атрымаў і яго ахоўнік», — пракаментаваў «Нашай Ніве» прэс-сакратар палітыка Сяргей Бяспалаў.

У відэа сам Ціханоўскі распавёў, што выдаткаваў на правы 48 даляраў і тры гадзіны часу.

«Ніякага працяглага навучання ў аўташколе, ніякіх медыцынскіх даведак. Тэст я здаваў на камп’ютары на рускай мове, а само кіраванне пасля ў дворыку».

Блогер-канспіролаг Віталь «Вірус» Кандраценка не першы раз запускае фэйк пра пераезд Ціханоўскага ў ЗША, але там палітык проста сустракаецца з дыяспарай і мясцовымі палітыкамі па пытанні вызвалення палітвязняў. Таксама запланаваная паездка ў Канаду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула