Грамадства1313

Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня

Фэйк запусціў блогер-канспіролаг Віталь «Вірус» Кандраценка. А расійская «Сота», фінансуемая алігархам Леанідам Неўзліным, паспрабавала разнесці інфармацыю па інтэрнэце.

Сяргей Ціханоўскі на мітынгу ў Вільні

«Інсайд» пра нібыта запланаваны ад'езд Сяргея Ціханоўскага блогер-канспіролаг Віталь «Вірус» Кандраценка паведаміў сваім падпісчыкам у каналах, адноўленых пасля паўзы. Ён заявіў, што Ціханоўскі расказаў пра планы эміграваць падчас сустрэчы ў беларускім шэлтэры «Замак», які знаходзіцца ў Вільні.

Чытайце таксама: Хто такі блогер-канспіролаг Вірус, які штодня абражае і пляжыць беларускі дэмакратычны рух?

Інфармацыя адразу падхапіў расійскі праект «Сота», які фінансуецца алігархам-эмігрантам Леанідам Неўзліным.

Сяргей Ціханоўскі нядаўна казаў, што сапраўды збіраецца ехаць у ЗША — праўда, гаворкі пра эміграцыю не было. Планы ў Ціханоўскага іншыя. Ён хоча сустрэцца з беларускай дыяспарай, а таксама правесці перамовы з адміністрацыяй Трампа наконт вызвалення палітвязняў і данесці да іх свае прапановы — маўляў, амерыканцы таксама працуюць над гэтым. Таксама ў планах серыя інтэрв’ю.

Магчыма, на сустрэчы ў «Замку» Ціханоўскі гаварыў іншае? «Наша Ніва» пагутарыла з удзельнікам той сустрэчы — ён запэўнівае, што эміграцыю ў ЗША на ёй не згадвалі.

Прэс-сакратар Ціханоўскага Сяргей Бяспалаў пацвярджае, што словы Віруса — фэйк. Акрамя ЗША, Ціханоўскі таксама наведае Канаду. У абедзвюх краінах запланаваныя інтэрв’ю, сустрэчы з дыяспарай і прадстаўнікамі бізнэсу. Ніякай гаворкі пра пераезд няма.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Ну-ну
    04.08.2025
    Ну і навошта вы так хутка спалілі кантору, Наша Ніва? Я б на вашым месцы троху пачакаў каб гэты фэйк падхапіў ня толькі ляпідарны Вірус і ляпідарны Неўзьлін, але і Галоўляпідарый усіх часоў і народаў. Каб людзі ў чарговы раз наглядна ўбачылі ланцужок гэтых карысных выканаўцаў :)))
  • Отец Засандалий
    04.08.2025
    Да и что это такое - Родина?
  • Провокаторы и имитаторы
    04.08.2025
    Вирус провокатор. Сергей, году удар по режиму? Жарить котлеты много ума не надо. Пока на политика не тянет. И жена твоя тоже.

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?5

Пачобут: Паеду ў Беларусь на пачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду17

Як атрымаць летам шэнген? Чаму беларусам у ім адмаўляюць і дзе атрымаць візу прасцей?4

У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала4

Украінскія ракеты нанеслі ўдар па ракетным заводзе ў Самары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць