БЕЛ Ł РУС

З-за закрыцця мяжы з Польшчай зборная Беларусі па футзале не паехала на спарынгі ў Сербію

16.09.2025 / 16:37

Nashaniva.com

Гэтымі днямі зборная Беларусі па футзале праводзіць збор у Маларыце, які з'яўляецца часткай падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы-2026. Хацелі паехаць згуляць спарынгі за мяжу, але закрыццё мяжы з Польшчай унесла карэктывы. 

Зборная Беларусі па футзале

Планавалася, што беларускія міні-футбалісты адправяцца ў Сербію, дзе 20 і 22 верасня правядуць таварыскія матчы з камандай гэтай краіны. Але цяпер ад гэтых планаў давялося адмовіцца.

У выніку вырашылі, што зборная застанецца ў Беларусі, дзе правядзе два спарынгі з клубамі вышэйшай лігі: 17 верасня ў Брэсце з «Меркурыем»-ДМК, а 18-га ў Мінску са «Сталіцай».

Чэмпіянат Еўропы па футзале пройдзе з 20 студзеня па 7 лютага 2026 года. Яго прымуць тры краіны — Літва, Латвія і Славенія. Першапачаткова меркавалася, што турнір прымуць толькі Літва і Латвія, але менавіта выхад у фінальную частку беларускай зборнай прымусіў карэктаваць планы арганізатараў. Абедзве краіны прынцыпова адмаўляюцца прымаць на сваёй тэрыторыі каманды Беларусі, і дадаванне Славеніі як трэцяй краіны-арганізатара стала магчымасцю вырашыць гэту праблему.

Чытайце таксама:

Літва і Латвія ўсё ж прымуць чэмпіянат Еўропы па футзале, а беларусаў адправяць у Славенію

Літва будзе дамагацца нядопуску зборнай Беларусі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы па футзале

Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола: мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі

Каментары да артыкула