БЕЛ Ł РУС

Хлопец з Бабруйска даў нырца ў Бярэзіну і загінуў

16.09.2025 / 17:13

Nashaniva.com

У Бабруйску трагічна загінуў 19-гадовы хлопец, які атрымаў смяротную траўму падчас купання. Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, выпадак адбыўся летам на Бярэзіне ў месцы, дзе купацца было забаронена.

Хлопец адпачываў разам з сябрам і вырашыў ныраць у ваду з абрыву. Пасля скачка ён усплыў без прытомнасці. Сябар вынес яго на бераг, а выкліканая хуткая дапамога спрабавала правесці рэанімацыю, але выратаваць пацярпелага не ўдалося — ён памёр на месцы.

Судова-медыцынская экспертыза засведчыла, што прыкмет утаплення ў загінулага не знойдзена. Затое ўстаноўленыя цяжкія траўмы: кровазліццё ў мозг, пераломы шыйных і грудных пазванкоў з пашкоджаннем спіннога мозгу. Лекары адзначылі, што менавіта спінальны шок пасля пашкоджання хрыбетніка стаў прычынай смерці хлопца.

Таксама эксперты зафіксавалі, што ў крыві загінулага было 1,8 праміле алкаголю, што сведчыць пра моцнае ап’яненне на момант інцыдэнту.

Чытайце таксама:

У Стаўбцоўскім раёне патануў малады хлопец

У Мінску за суткі два чалавекі патанулі ў ванных

У Шчучынскім раёне нецвярозы мужчына палез лавіць ракаў і патануў

У Сляпянцы на Каліноўскага ў Мінску патануў рыбак

Каментары да артыкула