Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?
Рамантычна, але непатрыятычна: штатная прыгажуня Лукашэнкі Яна Бараноўская афіцыйна стала нявестай. Пярсцёнак з дыяментам яна атрымала не дзе-небудзь, а ў дарагім рэстаране ў сталіцы Італіі.
Яна Бараноўская з Віталем Астроўскім у Рыме і Мінску
Яна Бараноўская ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Беларусь» у 2021 годзе. Дзяўчына стала «штатнай прыгажуняй» Аляксандра Лукашэнкі.
Яна наведвае лукашэнкаўскія балі, заўзее за палітыка на хакеі, а яшчэ падносіць таму кветачкі. Прыгажуня рэгулярна ўдзельнічае ў мерапрыемствах разам з Лукашэнкам.
Яна Бараноўская на лукашэнкаўскім балі
Некалькі дзён таму, напрыклад, была на «Міс Беларусь», але ў гэты раз сярод гледачоў. У хуткім часе пасля шоу дзяўчына паляцела ў Рым з каханым.
Абраннік Яны — Віталь Астроўскі. Амаль восем гадоў ён адпрацаваў у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі, апошнія гады быў кіраўніком аддзела маркетынгу.
Але сёлета Віталь змяніў месца працы — цяпер працуе ў будаўнічай кампаніі «Дана Астра». Сыходзячы з НАК, ён зрабіў у інстаграме допіс, у якім асабіста падзякаваў Віктару Лукашэнку. Кажа, той паверыў у яго і даў магчымасць рэалізавацца ў прафесійным плане, «заўсёды падтрымліваў і даваў магчымасць атрымаць бясцэнны вопыт».
Віктар Лукашэнка і Віталь Астроўскі
Ад сталіцы Італіі Яна ў захапленні: яна дзялілася здымкамі з Ватыкану, цалавалася са сваім хлопцам ля Калізею… Казала, што дзень іх быў напоўнены «прыгажосцю, каханнем, бясконцымі прагулкамі і смачнай ежай».
Павячэраць пара села ў рэстарацыю з відам на Пантэон. Скончыўся рамантычны вечар прапановай рукі і сэрца. Яна ў сторыс пахвалілася тым, што на яе безназоўным пальцы з’явіўся пярсцёнак з дыяментам.
Імаверна, запрашэнне на вяселле атрымае і Уладлена Зайцава, бо раней дзяўчаты не аднойчы тусаваліся разам. Сярод сябровак Яны Бараноўскай ёсць і іншыя ўдзельніцы конкурсу «Міс Беларусь» — Дар’я Ганчарэвіч і Марыя Васілевіч. Марыя, дарэчы, сёлета таксама пабралася шлюбам.
Чытайце таксама:
«Наш самы салодкі дзень». Марыя Васілевіч апублікавала ФОТЫ з вяселля
Дзяўчына, якая сядзела на балі з Лукашэнкам, выходзіць замуж
Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца на 3 ліпеня
«Ненавіджу пед». Лукашэнка завітаў на вяселле. Дык а хто ж пабраўся шлюбам?